Бурса (горад)
Горад
Бурса
Bursa
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бурса (турэцк.: Bursa) — горад на паўночным захадзе Анатоліі, чацвёрты па велічыні ў Турцыі пасля Стамбула, Анкары і Ізміра, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Бурса — адзін з найбольш развітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Размешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Улудаг.
З 395 па 1326 горад належаў Візантыйскай імперыі, у 1326, пасля разгрому візантыйцаў і паспяховай асады горада, Бурса пераходзіць Асманскай імперыі. У 1326—1365 — сталіца маладой Асманскай дзяржавы. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 горад быў летам 1920 акупіраваны грэчаскімі войскамі, вернуты Турцыі ў канцы 1922, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.
Сучасная Бурса — цэнтр турэцкай аўтамабільнай прамысловасці. У горадзе працуюць заводы FIAT і Renault, шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталей (Bosch і інш.). Высокаразвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю шоўкам у Візантыі і пазней Асманскай імперыі, пакуль існаваў Вялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і развітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі горада. Бурса таксама з’яўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Tiffin[d], ЗША
- Xanthi[d], Грэцыя
- Аньшань[d], Кітай
- Бахчысарай, Украіна
- Бітала, Паўночная Македонія
- Ван, Турцыя
- Вінніца, Украіна (красавік 2004)[1]
- Герцлія, Ізраіль (15 жніўня 1997)
- Дармштат, Германія (1971)
- Дэнізлі, Турцыя
- Кайруан, Туніс
- Карс, Турцыя
- Кошыцы, Славакія
- Кульмбах, Германія
- Кызыларда, Казахстан
- Магілёў, Беларусь (26 сакавіка 2013)[2]
- Маскара, Алжыр
- Мултан, Пакістан
- Мікалаеў, Украіна
- Оўлу, Фінляндыя
- Паўночная Нікасія[d], Кіпр
- Плевен, Балгарыя (30 кастрычніка 1998)[3]
- Плоўдзіў, Балгарыя[4]
- / Прышціна, Рэспубліка Косава / Сербія
- Рабат, Марока
- Сараева, БіГ
- Сафія, Балгарыя
- / Сімферопаль, Украіна / Расія
- Тлемсен, Алжыр
- Тырана, Албанія
- Усць-Каменагорск, Казахстан
- Чадыр-Лунга, Малдова
- Чыянгмай, Тайланд (15 студзеня 2013)[5]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Муніцыпалітэт
-
Выгляд горада з вышыні птушынага палёту
-
Вуліца Рэспублікі
-
Мост Іргандзі
-
Музей Атацюрка
-
Замак Бурсы
-
Доўгі базар
-
Мінарэт Вялікай мячэці Бурсы
-
Статуя Атацюрка
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бурса (горад)
- ↑ https://www.vmr.gov.ua/en/twin-cities#parentHorizontalTab5
- ↑ https://goridcentr.csgpb.by/pobratimy/virtualnaya-ekskursiya/bursa-turetskaya-respublika/
- ↑ https://www.pleven.bg/bg/pobratimeni-gradove/bursa-turtsiya
- ↑ https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
- ↑ http://web.archive.org/web/20160816045246/http://www.chiangmai.go.th/meet_file/sarupCM2557.pdf — С. 37.